Пауз высокiя таполi...
Паўз высокія таполі
Павядзе дарога зноў,
Дзе сінее у прасторы
Мора пышнае лясоў,
Дзе ляжаць раллі палосы,
Дзе дымком сівее сад,
Дзе жаўцеюць вербаў косы,
Як вясновы зарапад.
Павядзе мяне дарога
Паўз таполі і лазу.
Шлях зямны ёсць крок да Бога.
Што з сабою прынясу?
26. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118042602817