***

Ці чуеце вы нашы галасы,
Суседзі недасяжныя ў Сусвеце?
Ці бачыце, як з кожнае вясны
На дрэвах распускаюцца суквецці?
І п'юць блакіт з нябеснае крыніц,
І набрыняюць жыватворным сокам…
З якіх неверагодных таямніц
Вы сочыце Усёвідушчым вокам?


Рецензии