Чарнобыльскi бор
– знямелы ад радыяцыі сасновы бор ля самой станцыі)...
Праз тры гады я маюсь дыхаць вольна,
Але, як родных пушч нямы дакор –
Праз тры гады зазялянець нездольны
Ля станцыi маўклiвы страшны бор.
I колькi б не мiнула Першамаяў,
Вяселляў i салютаў над зямлёй –
Рукой знямелай сэрца мне сцiскае
Боль тых, хто абаронiў нас з табой…
Так, трэба жыць. Але, цi ж жыць у брудзе,
Што ў полi, ў лесе, ў доле i ў гары?
I хто адкажа нам, што з намі будзе
Праз колькi год ў пятнаццацi кюры?
Хто скажа шматпакутнаму народу,
Цi не апальць сэрцы нам калi
Статыстыка азонным пахам ёду,
Што ў восемдзесят шостым мы пiлi?…
…Ўсё тлёнам стане, i ўваскрэсне з тлёну,
I я хачу ўзрасцi ля той бяды
Сасновым борам – ветлiвым, зялёным,
Але не страшным, мёртвым, не рудым!
красавiк 1989 г.
Свидетельство о публикации №118042506651