Дзевяць дубоу, дзе дарога на Вязынку...

***
Дзевяць дубоў, дзе дарога на Вязынку
Рэзкі дае паварот.
Сыну зямлі беларускай, не пасынку,
Дзякуе шчыры народ.

Так акуратна дубы абараныя,
Дзевяць дубоў векавых.
Поле на латкі нібы разарванае –
Так, каб хапіла на ўсіх.

Дзевяць дубоў, дзе дарога да вёсачкі
Рэзкі дае паварот,
А каля хаты – бабуля і козачкі:
Дзевяць дзяўчат ля варот.

Дзевяць дубоў, дзе дарога на Вязынку,
Дзевяць дубоў векавых.
Сыну зямлі беларускай, не пасынку,
Помнікаў дзевяць жывых.

25. 04. 2018 г.


Рецензии