Атмасфэра

Зоркі-шкляныя кропкі,
вочы зьмярцьвелыя коткі,
грымнуліся грамадою.
Так і вісяць над Зямлёю.
А я не вішу-я еду
нацягнутым дротам па небе,
коламі па планэце,
думкамі ў Сусьвеце.
І калі па праспэкце крочу,
ды асабліва ноччу,
уяўляю зь вялікай ахвотаю,
што не іду,а лётаю.
Толькі інакш-не як птушкі,
птушак жа неба гушкае.
А што мне з тае атмасфэры?
Не выклікае даверу.
Каб не яна,няйначай бы,
іншае вочы бачылі.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →