Сонейку
Сонейка маё ласкавае,
Абдымаеш усіх промнямі,
За зямнымі глядзіш справамі.
Усхваляю цябе я песняю
I прашу я цябе, дужае,
Не пакінь без святла зямлю маю,
Каб не стала жыццё сцюжаю.
Ты над працай свяці слаўнаю
І над гульнямі дзетак вясёлымі!
А яшчэ прашу, Сонца спраўнае,
Над маімі свяці словамі!
Свидетельство о публикации №118042308127