Падмарозiла, i iней...

***
Падмарозіла, і іней –
Там, дзе цень ад хаты.
Пахне ранне небам сінім,
Лісцікамі мяты.

Пахне лес бярозай клейкай,
Млоснай і гаркавай.
Сонца ў вочы, мружу вейкі.
Пахне ў хаце – кавай.

Пахне ранне небам сінім
І травой вясновай.
Пахнуць кава, белы іней
І сырыя дровы.

23. 04. 2018 г.


Рецензии