На небе не хмары, а хмара...

***
На небе не хмары, а хмара.
На провадзе птушкі сядзяць.
Яны - закаханая пара,
На хмару раз-пораз глядзяць.

Маленькі накрапвае дожджык,
А птушкі шчабечуць, пяюць.
Іх дожджык зусім не трывожыць,
Відаць, што гняздо недзе ўюць.

А хмара паціху сплывае,
Вясёлым становіцца спеў.
І провад тых птушак хістае,
І кроплі зрываюцца з дрэў…

22. 04. 2018 г.


Рецензии