Iсландыя

Тут прыгожа вельмi,
Месца захапляе.
Як лiхтарык ноччу
Воблакi тут ззяюць.
Тут дымяцца горы,
Леднiкi тут таюць,
Па зямлi гарачай
Людзi тут блукаюць
Праз вулканаў попел,
Рэкi, перавалы,
Горы i далiны,
Вадаспады, скалы.
Прыгажасць варожыць,
Дзiўныя пейзажы.
Вока тут чаруюць
Колераў праказы.
Пачуцце свабоды
Тут не пакідае.
Усе багацце края
Гэтаму спрыяе.


Рецензии