Акварэлямi малюе...
Акварэлямі малюе
Красавіцкі вецер-зух.
Нібы на кані гарцуе,
Апранае вербы ў пух:
Жоўта-белы і зялёны,
Саламяны, як страха,
Ці прыземлена-чырвоны,
Як кашуля ў пастуха.
Зачапіўся за бярозу,
Фарбу жоўтую разліў,
Маляваў нібы мімозу,
Срэбны колер прапусціў.
І халоднай сіняй пляснуў
Ён на ельнік малады,
І жалезам даха ляснуў,
Выліў умбру на сады.
Акварэлямі малюе
Красавіцкі вецер-зух.
Сінім кобальтам цалуе
Лебядзіных хмарак пух.
19. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118041905650