Сённяшнi дзень увесь час малявау...
Сённяшні дзень увесь час маляваў
Жоўтыя плямы на лузе, на полі.
Нібы ў балоце захрас ён і зваў
На дапамогу, каб выйсці на волю.
Бы ў дрыгвяністым балоце захрас, –
Чорныя хмары яго атулілі.
Потым стаміўся і неяк загас,
Быццам бы мары яго – утапілі.
А перад смерцю чупрынай павіс
Ён залатою сваёй на бярозе.
Раптам сарваўся і кінуўся ўніз –
Прама за лес, што расце на адкосе.
18. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118041809320