Сёння еду у Маладзечна...

***
Сёння еду ў Маладзечна
Бульбы на насенне ўзяць.
Хоць жывём мы ўсе не вечна,
Трэба сеяць і араць!

Сёння еду ў Маладзечна
Бульбы на пасеў купіць.
Хоць жывём не бесканечна,
Трэба сеяць, трэба жыць!

Сёння еду ў Маладзечна
Бульбу раннюю купляць.
Час вясновы – хуткацечны,
Трэба бульбачку саджаць!

Сёння еду ў Маладзечна
Я па бульбу, бо вясна!
Хоць і дорага, канечне,
Ды элітная яна!

Хоць жывём мы тут не вечна,
Сейце, людзі! Хтось пажне!
Сёння еду ў Маладзечна,
По патрэбна бульба мне.

16. 04. 2018 г.


Рецензии