За вокнамi ноч, i лiхтар пад акном...
За вокнамі – ноч, і ліхтар – пад акном.
І недзе далёка – чуваць электрычку.
Здаецца, плывуць і ліхтар мой, і дом,
Нібыта ўвайшло гэта ў іх у прывычку.
Па ночы плывуць, і глядзіць капітан
На хвалі, што жоўты ліхтар асвятляе.
Здаецца, што ноч – чарнаты акіян,
Дзе між астравоў электрычка пятляе.
15. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118041509647