Спяваюць птушкi. Сонца села...

***
Спяваюць птушкі. Сонца села.
Суседка ўсё яшчэ на градах.
Санлівы вечар анямела
Нібыта соўгаецца ў садзе.
Сівыя слівы, і сцяжынкі,
І срэбны пыл, як на каноплях,
Пупышкі на кустах – слязінкі,
Як быццам ізумрудаў кроплі, –
Усё паволі засынае,
І ноч, як мора, наплывае.

15. 04. 2018 г.


Рецензии