Калi хавалi, шлях кароткiм здауся...

***
                Светлай памяці мамы

Калі хавалі, шлях кароткім здаўся,
А зараз шлях – даўгі, даўгі, даўгі…
Калі хавалі, проста развітаўся,
А зараз еду – аддаваць даўгі.

Ні штучных слёз, ні штучнага імкнення,
Адно што кветкі – штучныя, як свет,
Бо не вярнуць ніводнага імгнення,
Калі даверыць мог табе сакрэт.

А зараз што? Не свету ж мне даверыць,
Чаму, і з кім, і як цяпер жыву?
Таму ўздрыгну, як раптам рыпнуць дзверы,
І гэты рып я мамай назаву.

14. 04. 2018 г.


Рецензии
І гэты рып я мамай назаву...

Ты непаўторны, Юра!
Твае словы, як да зоркі, твае радкі - як рассветы...

Павел Голушко   15.04.2018 10:54     Заявить о нарушении
Узаемна,Павел Міхайлавіч! Дай табе Бог шчасця ў той Швейцарыі! :)

Юрий Боровицкий   15.04.2018 20:42   Заявить о нарушении