Ружовы вечар, як заусёды...
Ружовы вечар, як заўсёды,
Гарыць на чырвані бяроз.
Душа імкнецца да свабоды
Ад новых клопатаў і слёз.
Душа імкнецца да свабоды,
Да весняй чырвані бяроз.
Ружовы вечар, як заўсёды,
Мне думкі сумныя прынёс.
Гарыць на чырвані бярозак
Ружовы вечар малады,
Як дня і сонца адгалосак,
Як рэха колішняй бяды.
13. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118041309031