Цiукаюць, цвiркаюць птушкi...
Ціўкаюць, цвіркаюць птушкі.
Чорныя скібы раллі.
Лётаюць сонныя мушкі.
Пах ад адталай зямлі.
Вее лагодліва вецер.
Срэбныя скібы кругом.
І паміж дрэў у прасвеце
Бліснула сонца крылом.
Вецер, як птах шызакрылы.
Сінія скібы раллі.
Край мой чароўны і мілы,
Клін над табой – жураўлі!
13. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118041306158