Сёння дзень i сонечны i шэры...

***
Сёння дзень і сонечны і шэры,
Цёплы дзень і прахалодны дзень.
І няма ў душы – у шчасце веры,
І паўзе душа ў сумнення цень.

Сёння дзень то ветрыкам лапоча,
А то сонца прама ў шыбу б’е.
А душа без веры жыць не хоча.
Што надасць ёй веру – у цябе?

12. 04. 2018 г.


Рецензии