Сорам и боль

Сэрца баліць ад запэцканых слоў,
Горыч ад бруднай размовы,
Быццам атруту ўлівае хто ў кроў,
Быццам згубіць хоча мову.

Плача душа ад вялікай ганьбы,
Жах ахінае і душыць -
У літары кожнай бы дух варажбы,
Смага нутро быццам сушыць.

Лаянка зноў нецэнзурная б'е,
Сэнсу жыццю не жадае,
Быццам вяроўкі з насмешкай хто ўе,
Быццам шмаццё раскідае.

Можа ўжо хопіць няславіць свой род,
Памяць бацькоў сваіх, дзедаў?
Нам даравана адным з году ў год
Дзецям даваць свае веды.

                11.04.2018 г.


Рецензии