Бязладдзе
Так цяпер і раней было,
Як аблокі ніжэй навісаюць,
То знікае зямное цяпло.
Сядзе побач, зрэдзь часу, самота,
Закалышацца ветрам трава,
Назва песні тае – адзінота,
Дзе няўпэўненасць, нібы ўдава.
Адчуваю такія выявы,
Нібы холадам узяло,
Ці цікавасці меней да справы,
Ці бязладдзе ў мяне ўвайшло?
Свидетельство о публикации №118041101526