Наталья Ол-Копернина. Левое - справа. Рус. Бел
Правае - злева…
Я ў Залюстроў’е,
Я - каралева.
Ці сон мне сніцца,
Ці выпадкова
Змыла дажджамі
Заслон таямніцы.
Сонца скрозь хмары,
Хаваюцца цені,
Крэўныя сувязі,
Хітраспляценні.
Час застыў
У паўусмешцы.
Нечая перамога,
Гарката памылкі.
Старыя слёзы,
Хлуслівыя гаворкі.
Час, як раней,
Раны не лечыць,
Толькі адлучае
Зерне ад пустазелля:
Левае - справа,
Правае - злева.
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118041101500