Любiла садок ты i дачу любiла...

***
                Памяці мамы

Любіла садок ты – і дачу любіла,
Цаніла пяшчоту ты – руж улюбёных.
Глядзіць у той бок зараз толькі магіла.
Пакласці дзве ружы, дзве ружы чырвоных…

Яшчэ ты любіла палоць тыя кветкі
І слухаць высокіх званкоў перазвоны.
Цябе палюбілі па дачы суседкі.
Пакласці дзве ружы, дзве ружы чырвоных…

Любіла рамонкі, язмін ты любіла
І водар пялёсткаў махрыстых ягоных.
Забрала зямелька цябе, атуліла.
Пакласці дзве ружы, дзве ружы чырвоных…

11. 04. 2018 г.


Рецензии