Пад гарой маёй зялёнаю...
Пад гарой маёй зялёнаю
Мрою, гледзячы з акна.
Легкакрылай і ўлюблёнаю
Ўжо не вернецца вясна.
А калісь буяла, песціла
Павалокаю вачэй
І гуляла разам з месяцам
Па пяшчотнасці начэй.
Прамільгнула незаўважанай
Чарадой шчаслівых дзён
І мяне не ўпаўнаважыла
Слаць праклёны наўздагон.
Сумаваць аб ёй? Маркоціцца?
Ці за нешта праклінаць?
Ні за што! Мне сёння хочацца
Па-ранейшаму кахаць!
10. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118041006913