Нiбы сэрца, на паперцы...

***
              Усё, што поўніла мне сэрца…
                Якуб Колас

Нібы сэрца, на паперцы
Словы “я цябе люблю”.
У тваё таксама – дзверцы
Імі насцеж расчыню.

І калі, сумоты поўны,
Часта так табе званю
І ўздыхаю, бы бязмоўны,
Ведай, я цябе люблю.

Для цябе ўсе мае песні,
Што пісаў, і ўсё, чым жыў.
Уваскрэсні на прадвесні,
Як душы маёй парыў!

Голас твой – які ён мілы! –
У маёй гучыць душы.
Ён анёлам легкакрылым
Дакрануўся да глушы,

Дзе адзін цябе чакаю,
Ветру шолахі лаўлю,
Уздыхаю, бо кахаю,
І сумую, бо люблю.

10. 04. 2018 г.


Рецензии