Душа

Мая душа жыве багата.
Мая душа жыве шчасліва.
Яна са мной спраўляе свята
І надае мне новых сілаў.

Здаецца лёгкай мне дарога,
Бо цела тут не чуе стомы.
Вядзе душа мяне да Бога,
Да новых тэм і вершаў новых.

На тым гасцінцы ззяюць зоркі,
Ліецца песня вольных мараў.
Там дзён праменні рэхам звонкім
Ляглі на крыж святога Храма.

Мая душа спазнала радасць,
Яна ўвабрала сэнс малітвы,
Каб мінавала думкі здрада
І не было ў пачуццях бітвы...

Калі дабро дабро пасее --
Душа ўзнясецца да нябёсаў.
Ізноў народзіцца на сене
Ісус Хрыстос: збавіцель лёсаў.


Рецензии