Цёплы-цёплы красавiцкi вечар...

***
Цёплы-цёплы красавіцкі вечар,
А душы чагосьці нестае.
Цёплы вечар шэпча мне аб нечым
І аб нечым ціхенька пяе.

Цёплы-цёплы красавіцкі вечар.
Нестае душы маёй цяпла,
Як пры нашых колішніх сустрэчах,
Як шыпшына буйна расцвіла.

Цёплы-цёплы красавіцкі вечар.
Змрок гусцее, і цямнее ціш.
Узвалілі мы сабе на плечы
Хоць і цяжкі, ды салодкі крыж.

Цёплы-цёплы красавіцкі вечар.
Мне цябе надзвычай нестае!
Дык няхай агонь кахання вечны
Нам сягоння сэрцы саграе!

09. 04. 2018 г.


Рецензии