Нiкому я не замiнаю...

***
Нікому я не замінаю
Глядзець на свет, пісаць радкі.
Я вершы, як магу, складаю,
Не думаю, што на вякі.

Гляджу ў прастор нябёс вясновых,
Жыву ў разлуках, як магу,
Кахання горкія аковы,
Як зрэнку вока, берагу.

Гляджу ў прастор жыцця вясновы
І бачу ў ім сваё жыццё.
Яно і ёсць – радкоў аснова,
Пакуль не прыйдзе забыццё.

09. 04. 2018 г.


Рецензии