Нёман Чэмпiён
А ў сэрцы у маім пустэча:
Няўжо канец?! Не будзе гульняў?!
Мне трошкі сумна ў гэты вечар…
Цэлы сезон была я побач,
Як мноства закаханых сэрцаў
Ў тваю гульню, наш любы Нёман,
У іх займаеш шмат ты месца…
Гэты сезон быў надзвычайны:
Разам з табой пакаштавалі
Мы смак ад Лігі Чэмпіёнаў!
Ні хвілі мы не шкадавалі!!
Так, не ўсё нам удалося,
Буліты нас расчаравалі,
Але таго было нам досыць,
Як вы характар праяўлялі!!
І нам ні трошачкі не сорам,
Як Беларусь вы прадстаўлялі,
Бо паказалі вы Узровень,
Які ад вас мы і чакалі!
Таму і зараз ўсё лагічна,
І месца не было трывозе:
Пісала я яшчэ ў восень:
Сустэнемся ў наступным годзе!
Не падвялі вы! Як ў мінулым,
Рашуча, мужна шлі ў сезоне!
Нягледячы на ўсе падзенні,
Мы з вамі шлі ва ўнісоне!
Ваш кожны пройгрыш адклікаўся
Нямалым болем ў нашым сэрцы,
Мы ж вернымі вам заставалісь:
Куды ж мы можам ад вас дзецца?!)
Далей мы верылі ў каманду
І як маглі наперад гналі,
Бо ведалі, на што вы здольны:
Таго ад вас патрабавалі!
Было ў сезоне месца стоме,
На ўсе “франты” вас не хапала,
Ў булітах Кубак з’ехаў ў Гомель,
І гэтага было нямала!
Пасля убачылі Каманду,
Якой вы сапраўды і былі:
І за якісьці месяц студзень
Вы месца першае здабылі!
Нарэшце! Стала ўсё на месцы!
Цяпер мы да плэй-оф гатовы!
Не запужае ўжо ніхто нас:
І ўпалі цяжкасцяў аковы!..
Так думалі, але на самай справе
Ўсе цяжкасці ў плэй-оф чакалі:
Што ні гульня – вялікі смутак:
Так часта мы гульцоў гублялі..
І болем ў сэрцы адклікалась
Нам кожная такая страта…
Вы ж яшчэ болей разгаралісь:
За Лёшу, Пашу, брат за брата!
Няроўна шлі вы па плэй-офу,
Перажыванняў дадавалі,
Але аб тым, што з вамі крочым
Ні разу не пашкадавалі!
Заўсёды з вамі ішлі побач!
Й на хвілю вас не пакідалі!
За тое вы сваёй гульнёю
Падзяку шчырую складалі!...
І назаўжды у маім сэрцы
Застанецца спеў пераможны:
У гэтых чатырох радочках
Кроплю сябе заставіў кожны!..
Калі ж успомніць матч апошні,
Шмат нэрваў маіх засталося
Ў сценах роднай ўжо Чыжоўкі:
Перажыванняў было досыць!..
Бо два разы мы адставалі,
І гэта ўжо было не жартам..
Але ж ты “ўзарваў” Чыжоўку:
Цёму Ляўшу адзначыць варта!
Ну, а пасля (зусім не дзіва)
Рашуча ўперад нас выводзіць
Наш Эдуард, наш нумар 8,
Юнацкі наш першапраходзец!
І не заставілі нічога
Зусім мы мінскаму Юнацтву:
І што б яны не прадпрымалі:
Мы не пакінулі і шанцу!
Вось тут той момант спусташэння,
Які я ўжо ўспамінала:
Як далей жыць мне без хакея!?
Чатыры месяцы – нямала!!!
Да нас прышла вясна нарэшце,
Усё расцвітае, ажывае…
Мае ж ўсе думкі аб хакіе:
Яго ужО мне не хапае!..
Чаго не ўбачыла я толькі,
Пасля апошніх хвіляў матчу:
Адзін ўсміхаецца бы сонца,
Другі ад радасці ўжо скача..
Былі з камандай пераклічкі!
Слёзы ў вачах! (не, я не плачу..)
Абдымкаў шмат і шмат зарадаў –
Такая моцная аддача!
Хачу я шчыра вам аддзячыць
Сям’я, што Нёманам завецца!
Гуляе хто, хто трэніруе,
Або “хварэе” на ўсё сэрца!
І чыя праца нам нябачна!
Нават вадзіцелям каманды!!
Не раз сустрэлі мы лагоднасць,
Якою вы усе багаты!
Не называю хоць імёнаў,
Я кожным зараз ганаруся!
Вы лепшыя! Няма тут спрэчак!
Вы лепшыя ў Беларусі!!!
І асабістую падзяку
Я хачу скласці для Сяргея:
За чуласць пасля перамогі:
Ляўша ляўшу, мо, зразумее?)
Маленькі жэст, які зрабіў ты,
Крануў не меньш, чым чэмпіёнства!..
Бо сузірала з захапленнем
Узнагароджванне ўдосталь!
Столькі за вечар перажылі!!!
Паспрабуй болей ты растрогай…
І здолеў ты!! Што кране болей,
Чым ад гульцоў чуць: “З Перамогай!”?
P.S.
Як абяцалі, з захапленнем
Назад у Лігу Чэмпіёнаў
Вятраемся мы з нецярпеннем
На старце новага сезону!
Дзве просьбы ў думках маіх зараз:
Забудзьце вы, што хата з краю!..
Хакей ўвесь год хачу я бачыць,
А не у студзені і ў маі..
Сяргей Міхайлавіч, застанься!
Не будзе лёгка, то дакладна,
Але з табою мы спакойны,
Бо сваю справу чыніш ладна!
Наперад, Нёман, ідзі смела!
Цябе ж заўжды мы падтрымаем!
Й далей збірай ты перамогі!
І любоў нашу, ўсю, што маем!!!
07.04.2018
Свидетельство о публикации №118040808436