Леонид Губанов. Осень. Рус. Бел
Праставалосай справай веры,
Прыходзіш ты, сляпая восень,
І выскаляюцца сякеры,
Што ўсе паэты ўжо на зносе,
Што спяць палотны без канца,
Кватэраздымшчыкамі - цені,
І да субот няма ганца,
Калі чытаюць панядзелак.
О, Русь, манашка, кандалы,
Прашамкаў дабравест на радасць,
І вяжуць лебедзі вузлы,
Забыўшы жнівеньскую святасць.
За аплявухай агарожы
Гудуць званы Бяды.
Усе вішні пішуць пад мяне так гожа
І ты!
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118040802123