Осип Мандельштам. Tristia
Праставалосых скарг начных.
Жуюць валы, і доўжыцца чаканне -
Апошняя гадзіна з гарадскіх,
І паважаю той абрад пеўневай ночы,
Калі, падняўшы дарожнай скрухі груз,
Глядзелі ўдалячынь заплаканыя вочы,
Жаночы плач мяшаўся з спевам муз.
Хто можа ведаць пры слове "растанне"
Якое нам расстанне мае быць,
Што абяцае пэўны ўсклік кахання,
Калі агонь у акропалі гарыць,
І на світанку новага быцця,
Калі ў сенцах гультаявата вол жуе,
Навошта певень, вяшчальнік новага жыцця,
На гарадской сцяне крыллямі б'е?
І я кахаю звычай пражы адзины:
Снуе чаўнок, верацяно гудзіць.
Глядзі, насустрач, нібы пух лебядзіны,
Нибы-та босай Дэлія ляціць!
О, нашага жыцця бедная аснова,
Куды бяднейшай радасная мова!
Усё што даўней, паўторыцца наноў,
Імгнення пазнавання салодкая аснова.
Ды будзе так: празрыстая фігурка
На чыстым блюдзе гліняным ляжыць,
Вавёрчына распластаная скурка,
Схіліўшыся над воскам, дзеўчына глядзіць.
Варожыць пра Эребе грэчаскае поле,
Воск для жанчыны, для мужчыны –крапчэй медзі.
Нам толькі ў бітвах выпадае доля,
Жанчынам дадзена варожачы памерці.
1918
Перевод на белорусский язык
Свидетельство о публикации №118040802071