Дрэнна
адводзячы вочы ў бок,
дзявочыя сцiпла абдыме каленi
і сцiшыць жыцця новы крок.
Дрэнна, калi надвор'е
не шчыра шануе настрой.
Хмары даўгiя - авечкi ў полi
і космы дажджу над вадой.
Дрэнна, калi развiтанне
ў плечы ўсхлiпам таўкне.
I чарада ў сотнi спатканняў
маланкай iмклiвай мiгне.
Дрэнна...
Сяргей Брандт, 07.04.2018
Свидетельство о публикации №118040709611