Борис Заходер. Про кошек. Рус. Бел
Аднойчы,
Дакладней - калісьці пад лета
З галодным Катом
Сутыкнулася Катлета.
Катлета, прадстаўце,
Пляскоча рукамі:
- Ах, як жа я шчасна
Тут стрэнуцца з вамі!
Калі б Вы уведалі,
Як прагнуць Катлеты
Пазнаць таямніцы
І Вашы сакрэты!
Скажыце хутчэй,
Якога вы рода?
Дакладней скажыце -
Якой пары года:
Кот восені Вы?
Кот вясны?
Кот зімы?
А можа,
Таксама -
Кот лета,
Як мы?
А можа быць, нават,
Вы Кот-Круглы-Год?
А можа быць,
Можа быць,
Вы - АНТРЫКОТ?
Кот толькі ўсміхнуўся ёй
Замест адказу.
І знікла Катлета кудысьці
адразу...
Перевёл Максим Троянович
Свидетельство о публикации №118040700075