Нiзка-нiзка над поплавам воран лятае...

***
Нізка-нізка над поплавам воран лятае
І садзіцца раз-пораз, як пан, на траву.
Аб чым крумкае ён? Што ён нам прадвяшчае?
Хіба нешта шукае – у сне, наяву?

Не, наяве крумкач той над лугам лятае,
Прадвяшчае – удачу, Марыі – дзіцё.
Ці то крумканнем проста світанак вітае,
Ці ён ведае болей пра наша жыццё?

Нізка-нізка над поплавам воран лятае
І садзіцца раз-пораз, як пан, на траву.
Ціха-ціха навокал. У лузе світае.
Чорны воран – жыве, дык і я – пажыву.

07. 04. 2018 г.


Рецензии