Яшчэ сонца высока, i рана вячэраць...

***
Яшчэ сонца высока, і рана вячэраць.
Яшчэ Пётр і Іван не сабралі на стол.
Яшчэ Пётр і Іуда у Езуса вераць,
І не хутка яшчэ прагучыць прыгавор.

Яшчэ сонца высока, і лес не абмыўся
Залатым і гарачым нябесным агнём.
Яшчэ той не ўваскрэс, хто для нас нарадзіўся,
І ў Віфанію крочыць пагодлівым днём.

05. 04. 2018 г.


Рецензии