А вясна усё нiяк не прыходзiць...
А вясна ўсё ніяк не прыходзіць.
Снег не хоча ніяк раставаць.
Нібы коўдра, ляжыць у гародзе.
Не спяшайцеся бульбу саджаць!
Засынайце пад гукі мяцеліц.
Не глядзіце яшчэ на гарод.
Трэба ў пограбе бульбу праверыць.
Трэба снег адграбаць ад варот.
Засынайце пад посвіст завеяў.
Даядайце свае агуркі.
Дурань той, хто ўжо бульбу пасеяў.
Лепш вяжыце цыбулю ў вянкі.
Засынайце і спіце спакойна.
Пасля Паскі ідзіце араць.
Будзе ў полі вясновым раздолле.
Будуць дзеці вам дапамагаць.
А вясна ўсё ніяк не прыходзіць.
Снег не хоча ніяк раставаць.
Нібы коўдра, ляжыць у гародзе.
Не спяшайцеся бульбу саджаць!
05. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118040505987