Стары паравоз
звыкся з коламі тымі “там-там”.
І тады ўжо не быў я цвярозы,
калі ён мяне ў дым апранаў.
Сваю працу рабіў ён бліскуча,
нават рэйкі пацвердзяць здаля,
ён здаваўся такі неўміручы,
і не здолеў бы дурня валяць.
Не трубіў ён і новай ўладзе,
пад сябе вугалю не нагроб.
Ды і я паравозу не здрадзіў,
як і бацьку ня зганьбіў свайго.
Усё тыя ж бліскучыя рэйкі,
толькі мэты няма ў цягнікоў.
Няўжо быў дымок твой дарэмны,
паравозік, з ружовай трубой?
Свидетельство о публикации №118040502733