Вечар ветраны i мокры...
Вечар ветраны і мокры
Зноў прычаліў лодку-хмару.
І яна глядзіць у вокны
На маю малітву-мару.
А я мару быць з табою,
Нібы вечар з гэтай хмарай,
Атуліць цябе сабою
І сваёю светлай марай.
02. 04. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118040209303