Цячэ вада з пагорка...

***
Цячэ вада з пагорка,
Вясенні дождж імжыць,
А недзе ў небе зорка
Зіхоткая дрыжыць.

І хоць яе не бачу,
За хмарамі яна,
Жадаю ёй удачы:
Нязгаснага святла!

Вясенні дождж абмые
Яе нялёгкі шлях.
Святло яе накрые
Хай сцежачку ў палях!

Вандроўніку укажа,
Куды яму ісці,
Куды дарожка ляжа,
І дзе яе знайсці.

02. 04. 2018 г.


Рецензии