Людмила Шарга. Молитва о сломанной ветке...

 http://stihi.ru/2013/01/25/8741
 Пісаць - гэта ўпотай маліцца пра каго - сьці…
                Бэла  Ахмадуліна
Пішацца…
толькі вершы
ўсё больш і больш нагадваюць малітвы,
галінкі  дрэў –
лініі на далоні;
па адной з іх ціха паўзе слімак.
На далікатных плячах  ракавіна –
 хатка.
У хатцы няма грошай,
але ёсць свечка на стале,
два крэсла, маленькі ложак
пад пыльным шаўковым полагам…
Здавалася б, што тут складанага,
чужое жыццё рыфмаваць,
кідаць у твар  кожнаму
сустрэчнаму абрыўкі сноў:
гэта мае вершы, маўляў…
А сустрэчных  будзе нямерана,
якія цалуюць вусны
будуць сачыцца патакай,
у якой хутка ўгразнуць ногі;
і вось тады ты разгублена
паглядзіш вакол – пустэча…
і ніводнага сустрэчнага
з кім было б па дарозе.
І станеш пра галінку зламаную,
што на ветры дрыжыць,
і пра свечку на століку
маліцца –
ну… так ужо сталася,
што зноў табой зрыфмавана
нечае чужое жыццё,
а для свайго ні часу,
ні слоў амаль не засталося.
Але першая прыкмета таго,
што гэтыя вершы – твае,
тое, што яны ўсё больш і больш
нагадваюць малітву;
як зрастаецца галінка
відаць толькі дваім:
табе і таму, па чыёй далоні
ціха
паўзе
слімак.

   Перевёл Максим Троянович


Рецензии
Добры пераклад, дакладна перададзены і рытм i настрой арыгінала.
Дзякуй!

З павагай,

Мироненко Сергей Минск -1   02.04.2018 11:10     Заявить о нарушении
Благодарю, Сергей Иванович, за отзыв.
Рад общению.
С уважением,
Максим

Максим Троянович   02.04.2018 10:53   Заявить о нарушении

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 25 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →