Чароуны, забауны малюнак...

***
Чароўны, забаўны малюнак
Ручай пакідае вясновы.
На дне яго ямінак, лунак
Як быццам бы лісцік кляновы,

Ці гожы цудоўны асколак
Якогась шклянога прадмета,
Ці некалькі хвойных іголак,
Ці новая нават манета.

Іду, разглядаю малюнак:
Пастэлі, гуаш, акварэлі…
То след, што знікае ад струнак
Калісьці крылатых мяцеліц.

01. 04. 2018 г.


Рецензии