Дынама-Маладзечна - Нёман 1 2
Усмешка твар не пакідае!
Хоць сапсаваны мае нервы,
У сэрцы: “МЫ У ФІНАЛЕ” грае!
Напружаныя паўфіналы
Ў гэтым годзе нас чакалі,
Мы ж да апошняга імгнення
Ў вас верылі! Наперад гналі!
І хоць былі часам прычыны
Нам трошачкі пахвалявацца,
Знаходзілі заўжды вы сілу,
Каб хутка у гульню вяртацца!
Зноў паўтараю свае словы
Аб тым, што вамі ганаруся!
Як й тысячы чырвона-чорных
Сэрц нашай любай Беларусі!
Не буду сёння шмат пісаць я,
Пакіну штосьці для фінала…
Табе ж жадаю перамогаў!!!
І ведай: трох мне будзе мала!!
P.S.
Для ўсіх гарадзенцаў,
Для Лёшы і Пашы
Давайце заставім
Й далей Кубак нашым!!!
Свидетельство о публикации №118040111091