Родны дом

Я іду па сцяжыне весняй
Да цябе, мой палескі край!
Тут надзея шчыруе песняй,
Грае фарбамі небакрай.
Тут вясёлка з дажджом сябруе,
Будзяць клёкатам луг буслы.
Тут пчаліны гуллівы вулей
Прыбіраецца да вясны.

Прыпеў.
Дом бацькоўскай нязгаснай ласкі,
Прытулі мяне, прыгарні,
Каб надзея ў душы не згасла,
Не пагаслі твае агні.
 
Родны дом нас гасцінна кліча,
Усміхаецца шчыра дню.
У вяскоўцаў ёсць добры звычай
Памятаць пра сваю радню.
У суквеццях чаромхі белай
Пазірае ў Сусвет акно.
Тут усмешка матулі спее,
І спявае вясна наўкол.

Прыпеў.
Дом бацькоўскай нязгаснай ласкі,
Прытулі мяне, прыгарні,
Каб надзея ў душы не згасла,
Не пагаслі твае агні.


Рецензии