Што народу i патрэбна...
пра жыццё i пра свободу,
за мяжой шукае шчасце
для здранцвелага народу?
А народу што патрэбна?
Каб дзiцяткi не хварэлi,
ні каштоўнасцей, ні срэбра,
каб на мове песнi пелi.
Каб зямелька да аблокаў
была толькi беларускай,
плёс застаўся сiнявокiм,
а рака блiскучай хусткай.
Каб шарэлi жывым хаты
ланцужком сярод пагоркаў,
дзе гасцям заўсёды рады,
дзе азёры быццам зоркi.
А буслы над лесам кола
як стагоддзе назад круцяць
і гучaць бабулькі словы:
"Будзе мiр - усiм добра будзе!"
Гэта народу i патрэбна...
Сяргей Брандт, 30.03.2018 г.
Свидетельство о публикации №118033103272