Ручайкi сцiхаюць к ночы...
Ручайкі сціхаюць к ночы.
І ваколіца – змаўкае.
Закрывае вечар вочы.
Баба брамку зачыняе.
Тарахціць, ляскоча штосьці…
І сціхае. Гэта трактар.
Ноч спяшаецца, бы ў госці,
Наплывае неяк раптам.
Загараецца акенца.
Поўня ўсходзіць – небарака.
Да яе душой імкнецца…
І пабрэхвае сабака.
31. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118033110291