Надвячорак. Вiльгаццю дыхнула...
Надвячорак. Вільгаццю дыхнула,
Пахам мокрай леташняй травы.
Наваколле ціхае заснула:
З рэдкімі дубамі паплавы.
Ці дубы так рэзка пастарэлі,
Ці абрыдлі тыя паплавы?
Вы чаму сюды не прыляцелі
Надвячоркам сёння, журавы?
30. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118033008634