Зiма вярнулася у вясну...
Зіма вярнулася ў вясну.
Калі-кольвек і я вярнуся
Ў зямную гэту цішыню
І вельмі шчыра ёй здзіўлюся.
І не сягоння, дык тады
Скажу, за што цябе кахаю.
Сняжынкай на твае сляды
Я ціха лягу і растаю.
Здзіўлюся гэтай цішыні,
Таму, як ты мяне чакаеш.
Я зноў вярнуся ў твае сны
Калі-кольвек… Ты гэта знаеш.
30. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118033003795