Праменiць сонца-агняцьвет...
Праменіць сонца-агняцьвет.
Жаданы вецер узгуляўся.
І на душы ён, не сакрэт.
Чаму сягоння так узняўся?
Няхай бы выдзьмуў ён з душы
Ўсё цяжкае і ўсё благое,
Што думаецца мне ў глушы,
Што сэрцу не дае спакою.
Жаданы вецер голле гне,
Праменіць сонца над абшарам.
Цнатлівай маладой вясне
Аддам усё, што ёсць, задарам.
29. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032906464