Сёння у бок маёй Крыжоукi...

***
Сёння ў бок маёй Крыжоўкі
Птушкі з выраю ляцелі:
Кліна доўгая вяроўка,
Гучна крылы шалясцелі.

І асіны трапяткія
Голым голлем зашумелі,
Нібы рады, што жывыя
Птушкі зноў да іх ляцелі.

Нават сонца ход спыніла.
Промні жоўтыя глядзелі,
Як з даліны цёплай Ніла
Журавы дамоў ляцелі.

28. 03. 2018 г.


Рецензии