У сiнiм небе смецце аблачынак...
У сінім небе – смецце аблачынак.
На ўзгорку – гай, а з поўначы – сняжок.
Гарод на сонцы грэе свой суглінак,
Падставіў сонцу ён адталы бок.
І сум бяроз, і бляск жалезных дахаў,
І рэдкіх птахаў спрытны пералёт,
І цені хат, як постаці манахаў,
І ў доўгіх ценях – не расталы лёд.
28. 03. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118032804378