Позирк

        Н.
          
Гэты позірк вачэй
Бы для нечысці крыж –
Нікуды неўцячэш.
Як прад Богам стаіш.
Вусны сорам пячэ
Невядома за што:
Пацалункам яшчэ
Не засмуціў дзяўчо.
Хай і той, хто шыбчэй
Не засмуціць знарок.
Гэты дотык вачэй,
Лёгкі як матылёк.


Рецензии